Хто такі ТОЙ і што ён КАЗАЎ? (Ужыванне спалучэння ЯК ТОЙ КАЗАЎ у беларускім маўленні)

Авторы

  • М.І. Канюшкевіч

Ключевые слова:

аўтарызацыя, дэлібератыў, выказванне, пабочныя словы, фразеалагізм

Аннотация

Разглядаюца факты папулярнасці ў сучасным беларускім маўленні спалучэння «як той казаў», лінгвістычны статус якога ў беларускім мовазнаўстве трактуецца па-рознаму: фразеалагізм, фразема, словы-паразіты. Ставіцца задача выяўлення асаблівасцей функцыянавання дазенага фразеалагізма ў сучаснай камунікацыі, для чаго выкарыстоўваецца функцыянальна-камунікатыўны падыход. Методыку аналіза складае вызначэнне функцый спалучэння «як той казаў» у выказванні, устанаўленне варыянтаў пашырэння фразеалагізма ў бок свабодных спалучэнняў, апісанне рэферэнтнага напаўнення слова «той», а таксама зместу дэлібератыўнай часткі выказванняў са спалучэннем «як той казаў» і яго варыянтамі. У выніку выяўлены наступныя функцыі спалучэння «як той казаў» у сучасным беларускім маўленні – функцыя пабочных слоў, аўтарызацыя, самавыражэнне моўцы і запаўненне яго маўленча-мысліцельных лакун, стылізацыя гутарковай мовы і прастамоўя, апеляцыя да дасведчанасці адрасата, забеспячэнне дыялагічнасці дыскурса, маўленчаэтыкетная функцыя. Вакол інварыянтнага фразеалагізма «як той казаў» склалася варыятыўная прастора з наступнай парадыгмай (з вектарам да свабодных спалучэнняў): «як той казаў → казаў той → як казаў той N → як казаў N → казаў N → казаў / пісаў / думаў… N», а займеннік «той», няпэўна-рэферэнтны ў фразеалагізме, набывае рэферэнтную функцыю па меры адыходу ад цэнтра да перыферыі прасторы. Будучы жывой і актыўнай моўнай з’явай, спалучэнне «як той казаў» паказвае здольнасць да пашырэння сваіх функцый у сучаснай камунікацыі, што праяўляецца ў карэляцыі яго са зместам дэлібератыўнай часткі, у цэнтрабежнай тэндэнцыі ад ідыяматычнага інварыянта да свабодных сінтаксічных
канструкцый.

Скачивания

Данные скачивания пока недоступны.

Опубликован

2021-12-06

Выпуск

Раздел

Аспекты и методы изучения фразеологии