Прынцыпы лексікаграфічнай маніфестацыі беларускіх злучнікаў і іншых паказчыкаў сінтаксічнай сувязі

Авторы

  • М. І. Канюшкевіч

Ключевые слова:

злучнік, злучальны сродак, скрэпа, лексікаграфічная маніфестацыя, беларуская мова

Аннотация

Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч – Доктар філалагічных навук, прафесар; незалежны даследчык, Рэспубліка Беларусь, Гродна.

E-mail: marikon9@mail.ru

Статья поступила: 28.04.2021. Принята к печати: 08.06.2021.

У артыкуле разглядаюцца прынцыпы граматычных і лексікаграфічных апісанняў злучнікаў і іх аналагаў у рускім і беларускім мовазнаўстве. Ставіцца задача інвентарызацыі злучальных сродкаў беларускай мовы як яе рэлятыўнага патэнцыялу, пакуль без вызначэння іх дакладнага лінгвістычнага статусу, але дастатковай для больш глыбокіх даследаванняў. Прапануюцца наступныя прынцыпы лексікаграфічнай маніфестацыі беларускіх злучнікаў і ізафункцыянальных ім моўных адзінак: 1) ахоп усіх злучальных сродкаў у іх аб’ектыўным рэальным ужыванні як нацыянальнай стыхіі маўлення і апора на сілу аўтарытэта самой мовы; 2) выхад за марфалагічныя межы злучніка, прызнанне яго морфасінтаксічнай прыроды, якая абумоўліваецца фактарамі камунікатыўных задач моўцы і арганізацыі тэкста; 3) прызнанне полевай  структуры катэгорыі злучніка, а значыць улік перыферыйных рэляцыйных адзінак, асабліва неаднаслоўных, якія адсутнічаюць ў існуючых граматычных і лексікаграфічных крыніцах; 4) прызнанне спалучэнняў «Т-слова + К-слова» (кшталту тое, што) ва ўсіх кампаноўках іх словаформаў як асобных адзінак кожная са сваім рэляцыйным значэннем; 5) улік прапазіцыйнай і прэдыкатнай прыроды злучальнага сродка з яго левай і правай валентнасцямі да кан’юнктаў- актантаў. Паказваюцца тэарэтычныя метады інвентарызацыі злучальных сродкаў: а) трансфармацыі прыназоўнікава-іменнай сінтаксемы ў прыназоўнікава-злучнікавую прэдыкатыўную сінтаксему і б) мадэляванне злучальнага сродка на аснове кампановак спалучэнняў «прыназоўнік + Т- слова + К- слова» (кшталту ад таго, што; дзеля таго, хто і інш.). Дэманструюцца прыклады слоўнікавага артыкула лексікаграфічнай маніфестацыі злучальных сродкаў у апублікаваным слоўніку аўтара.

Скачивания

Данные скачивания пока недоступны.

Опубликован

2021-06-30

Выпуск

Раздел

Вечные вопросы лексикографии